Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Не звяртай увагі

Не звяртай увагі, любы, на мяне.
Ведаю, што шчасце нас з табой міне,
Прабяжыць сцяжынкай вузкай ля вады.
Мы ж дагнаць не зможам напрасткі гады.

Удалеч ціхім ранкам човен уплыве,
У казку за сабою нас не пазаве.
І мастом не стануць нашы берагі.
Не саткаць ужо шчасця з болю і тугі.

Не звяртай увагі, паглядзі назад-
Бачыш, адцвітае той сустрэчы сад
Першым пацалункам ранняе вясны.
Не сабраць у далоні нам былыя сны.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Не звяртай увагі - Валянціна Владава