Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Дашкевіч Галіне Мікалаеўне

Галіна Мікалаеўна Дашкевіч-
Паляшучка родная мая,
Ад Турава, Найды і Людзяневіч
Паэзія прачулая Твая.

Ад крыніц палескіх – чысты голас
Тваёй песні і Тваёй тугі…
Шчодрыцца тварэння Твайго колас-
Шырэюць песняў нашых берагі.

Паэтэса наша і Паўлінка –
Гонар і пяшчота Мазыра.
Дрэва мудрасці нязломная галінка –
Гэта Ты, Клімовічаў пара.

Колькі душаў светлых узрасціла
Тваё слова праўды і красы.
І множыцца ў славянстве наша сіла
На усе спрадвечныя часы.

Мазыр красуе бэзам і калінай.
Лугі іскрацца кветкамі ў расе.
Птушка паляшуцкая Галіна,
Лятай над Прыпяццю ў шчасці і красе.

2010

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Дашкевіч Галіне Мікалаеўне - Ніна Аксёнчык