Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове






Верш НЕСВОЕЧАСОВАСЦЬ

“Несвоевременность – вечная драма, где есть Он и Она” И. Тальков
Ізноў кармлю падманам вочы,
што кветкі ў вазе – ад цябе.
Ізноў кульгае, а не крочыць
гадзіннік сонны на сцяне.

Яшчэ з праменьчыкам гуляе
Твой фотаздымак на стале.
І вера зрэдку суцяшае:
“Ну пачакай яшчэ”… Але

Тваіх гербераў вейкі звялі,
сустрэч размыты берагі.
Надзею ўжо смакуюць хвалі
адчаю, жалю і тугі.

Упарта берагчы спрабую
тваёй прысутнасці сляды.
Але ўяўленне ўсё ж малюе
карціну, дзе ёсць я і ты.

Не спадзявайся больш на словы
І паспяшы, жаданы госць,
бо піша Несвоечасовасць
трагедыю. Фінал вось-вось…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш НЕСВОЕЧАСОВАСЦЬ - Таццяна Цвірка