Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове





Верш Выйсце

Ледзь адчыніць хачу я вочы,
Ізноў на спіну сон мне крочыць,
Вачыма закрывае, б’е рукамі,
Іх калупае дужа, як граблямі!

Увесь цемраю агорнуты і страхам,
Іду навобмацак, як верабей пад дахам,
“Адплата!” у галаве сядзіць аблічча,
І нечы голас раптам кліча.

Я выйсце час увесь шукаю,
Пустэчу за пустэчай абмінаю,
Ад страху цела ўжо дранцвее,
У валасах шуміць і моцна бура вее.

Ну хопіць! Я рукой малюю дзверы,
Яшчэ адзін рывок, але няверу…
Ну вось яно прыйшло выратаванне!
Вярнуўся з цяжкага выгнання.

І засмучэнні ўсе праходзяць,
Змяняюцца на радасць і сыходзяць,
Ізноў наступіць новае натхненне,
У святло пайду, да новага імгнення.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Выйсце - Яўген Герасіменка