Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Хвалі ў душы

Хвалі ў душы

Было лёгка раней на душы,
Чыстым донца.
Ні хмурыначкі, ні дажджыначкі,
Толькі сонца.

Крыху ўзнімецца хваля мутная-
Ападае.
Свае крылы душа ізноў
Выпрамляе.

Што ж змянілася навакол?
Ды нічога.
Тое ж неба і той жа бор,
І дарога.

Ды чамусьці ўсё мутней
Тыя хвалі.
Можа проста на іх раней
Не зважалі?

Слёзы, крыўды-хіба ж бяда?
Была б вера.
Падмывае жыцця вада
Душы бераг.

Ды спяшаемся ўсё, бяжым
Мы чагосьці.
Не відаць ужо і мяжы
Маладосці.

Адвучыцца б за дробязі ўсе
Хвалявацца.
І даць хвалям у душы сваёй
Адстаяцца.

2001г.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Хвалі ў душы - Ніна Кавальчук