Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове






Верш Выклятыя душы

Выклятыя душы,
Выклята жыццё.
Льюць табе ў вушы
Ціха забыццё…

Ці ты помнішь мову?
Ці ты помнішь сцяг?
Помнішь, што мы разам?
А ты помнішь як?

Як жылі дагэтуль?
Як нас выклялі?
Як пра аб’днанне
З верху крыкнулі?

Не забудзь Краіну,
Не забудзь пра лёс
Глебы, што ўвабрала
Літры горкіх слёз…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Выклятыя душы - Аўтар невядомы