Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Навагодні роздум

На белым абрусе плямы,
Хтосьці разплёскаў віно.
На дварэ бардак такі ж самы,
сьнег не выпаўшы, знік даўно.
НОВЫ ГОД не звярнуў увагу
на чырвоныя, чорныя ппямы,
да шчасліўца і бедалагі
Ён спяшыў праз парогі і ямы.
Каб падцвердзіць бязконцасьць сусвету,
запаліць каб міліёны гірляндаў.
Засьмяяліся з верху планэты,
кожны атам бязконцасьці рады.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Навагодні роздум - Таццяна Станюш