Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Апратка душы

Мова ў нас – душы апратка.
Пэўна так, але баўтанкай
Пнецца ў вушы нам трасянка.
І ў апратцы – латка латкай.

Прыгажосць сапраўднай мовы
Мы адчуем адмыслова
Праз адметныя паданні,
Казкі і апавяданні.

Размаўляць таксама трэба,
Каб з’явілася патрэба,
Адчуванне гэтай згубы…
Так сабою ўрэшце будзем.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Апратка душы - Аўтар невядомы