Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове






Верш He напісаць з замілаваннем верш

He напісаць з замілаваннем верш
Пра мой Дняпро, стамлёны і агорклы.
Чым ён яшчэ, атручаны, жыве
Пад позіркам біблейскай Чорнай зоркі?

З жалобаю схіляюся над ім.
Быў вечны, нібы бог, а памірае.
Hi крыўды і ні зла не прытаіў,
Нікога і нічым не дакарае.

Існуй далей, гадуйся, чалавек,
Загінеш хутка пад уласным смеццем.
Я перажыць паспела столькі рэк,
Што ўжо жыцця страшуся, як бяссмерця.

I словам я не здольна ажывіць
Панішчаныя нашыя святыні,
Хіба вады атрутнае папіць,
Няхай душа знябудзецца, астыне…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш He напісаць з замілаваннем верш - Зінаіда Дудзюк