Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Верш для Юліі

Вось і ты, маладая, молада
пакідаеш мяне на прэч,
наталіўшыся ўзахап з голаду
спрытам рук маіх, сілай плеч.

Пакідаеш, а я, нявыпіты,
буду днець, як пушчанскі звер,
і са мной мой дзяржаўны скіпетар,
і пажадлівы дух папер.

Пакідаеш, а мне не бачыць бы
ўсіх астатніх, адно каб ты,
і каб разам, і неабачліва,
геніяльна і без лухты.

Пакідаеш… Ты вельмі юная,
ты на іншай глебе расцеш,
і таму наша міні-вунія
развітальны стварыла верш.

Ах, турчанка мая балгарская!
Ах, дачка Тахтамыша, – кроч!
Мне шкада, што карона царская
да тваіх не пасуе воч.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5.00 out of 5)

Верш Верш для Юліі - Славамір Адамовіч