Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове






Верш Застанься

Застанься. Ноч у чэрвені плыве
Да досвітку сляпым, кароткім шляхам.
Давай прысядзем моўчкі на траве,
Што прарасла пад неба зорным дахам.

Тваіх вачэй блакітных вадаём
Хвалююча нагадвае аб мэце:
Пачуць твой смех, што льецца ручаём,
Як быццам тое першы цуд у свеце.

Дазволь крануць мне хвалі валасоў,
Адчуць іх водар – мяты і палыну.
Хай спыніць час сваіх шалёных псоў,
Каля старога кінутага млыну.

Там, дзе каханне дыхае скрозь час,
Дзе праз лістоту ліпы бачны месяц –
Там сябра-чэрвень павянчае нас
Не на адно жыццё – на цэлых дзесяць.
23.06.2013

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Застанься - Сяргей Махнач