Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове

Верш Паэма да св. іаана Кармянскага. 5. Дзецям Хрыстовым

…Палымнее душа
Чысцінёю, святлом і любоўю.
Ззяе так,
Што балюча, няможна глядзець.
А праз ззянне –
Сцякае жывою крывёю сваёю.
Толькі гэтым жыве,
Мае моцы любіць і цярпець.

Праз стагоддзі пакуты Хрыстовай
Яна ўкрыжавана,
След цвіка і кап’я
Ёй ніколі не спыніць балець.
Не стыгматы, не цела –
А сэрца праўдзівага рану –
Не загоіць
Ні час, ні каханне, ні смерць.

Божа,
Дай жа душы гэтай
У яве і ў сне быць з Табою,
Як ахвяру Сваю
На ахвярнік нябачны прыймі,
Улячы яе раны –
Чыстым Целам і Кроўю Тваёю.
На мытарствах
Зямных і нябёсных
Яе барані.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Паэма да св. іаана Кармянскага. 5. Дзецям Хрыстовым - Ангеліна Дабравольская