Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Паэма да святога іаана Кармянскага. 3. У храме

У Храм увайду і зацеплю свечачку,
Прад святымі мошчамі стану.
Дзякуй, ойча наш Іаане,
За Тваё вялікае сэрца.

За малітву тваю няспынную,
За любоў да людзей убогіх.
З іх нікога ў жыцці не пакінуў Ты
Словам добрым і дапамогаю.

Усе прароцтвы Твае здзяйсняліся,
Слова кожнае адбылося:
і Царыца Нябёс з’яўлялася,
і дыханне Яе засталося.

Дзякуй, бацюшка Іаане,
Што квітнее зямля Кармянская.
…Светлым раннем
у Пакроўскім храме
Ціха ліецца малітва манаская.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5.00 out of 5)

Верш Паэма да святога іаана Кармянскага. 3. У храме - Ангеліна Дабравольская