Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове






Верш Прыгажосць, таямніца і бездань ходзяць утрох

Прыгажосць, таямніца і бездань ходзяць утрох.
Але ведаеш, бездані не трэба баяцца,
Бо страх – тая самая радыяцыя,
Якая атручвае нутро.

Далеч, веліч і глыбіню
Можна шукаць ад Лондану і да Гаваны,
Але сапраўдная таямніца схавана
У стылі ню.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Прыгажосць, таямніца і бездань ходзяць утрох - Андрэй Сузінь