Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Голуб

Я паслаў бы, голуб,
Цябе ў любы край,
Дзе маё каханне,
Дзе мой светлы май.

Мо б занёс праз далеч
Мілай колькі слоў:
Лейлі, ты мне люба,
Жыў я і здароў.

Я сказаў бы, голуб:
Мчыся ў добры час,
Між дзяўчат пазнаеш
Мілую ты ўраз.

Твар яе журлівы,
Хоць на вуснах – смех.
І сядзіць самотна
Між людскіх уцех.

Ты яе пазнаеш,
Бо яна – адна,
Самая з наймілых
Мілая яна.

Што яна – красуня,
Слова нават дам.
Ну, а ці сумуе…
Ты убачыш сам.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5.00 out of 5)

Верш Голуб - Ян Чачот