Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Я каюся

Я каюся ў тым, што жыў няпраўдай,
І праўды, нават, ведаць не хацеў,
Я жыў ў багацці, было мне не да праўды-
Падманваў, забіваў, ад грошай вар’яцеў!

Час прайшоў, гады мінулі,
Бляск ад золата ўжо патускнеў.
Цяпер я зразумеў, што слугі д’ябла падманулі-
Зямных я скарбаў накапіў-нябёсных не паспеў…

І вось, ляжу я ў труне самотна,
Мой нерухомы твар асвечаны лампадай
Я больш нічога не магу змяніць,
Я толькі каюся, што жыў няпраўдай…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Я каюся - Андрусь Фамін