Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Усё часова на зямлі, часова

Усё часова на зямлі, часова…
Але жыве дзіцячы смех і слова,
У небе – сонца, пад гарой – крыніца,
I завязі жывая таямніца
Гасцюе ў свеце, як раней гасціла.
О Беларусь! Мяне ты узрасціла,
Дала мне мову, песню, зрок і слых,
Каб імі надзяліў дзяцей сваіх.

Усё часова на зямлі, часова…
Але жыве дзіцячы смех і слова,
У небе – сонца, пад гарой – крыніца,
І завязі жывая таямніца
Гасцюе ў свеце, як раней гасціла.
Якім жа змалку падуладны сілам,
Што, як зямля, сваім магнітным полем,
Абвіты я і радасцю і болем?

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Усё часова на зямлі, часова - Анатоль Грачанікаў