Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Чакаем

У кожнага мора свая глыбіня.
У кожнага сэрца свая таямніца.
Крыло і хмурынка –
Нябёсам радня.
Сьпякоце крыніца сьцюдзёная сьніцца.

I мора калісьці гарою было.
I гора сьмяялася радасным сьмехам.
Сьпяшалася цемру пабачыць сьвятло.
I ціша ажно заікалася рэхам.

На беразе мора чакаем усе
Надзейнай пагоды,
Душэўнай лагоды,
Калі з нашым шчасьцем
Чаўны прынясе,
Што лёс пасылае нам
З добрай нагоды…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Чакаем - Рыгор Барадулін