Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Шукаць, знаходзіць, зноў губляць

Шукаць, знаходзіць, зноў губляць…
Няспынна дні плывуць імкліва.
Як лісце з дрэва абляцяць,
Шчасця кароткага хвіліны.

Ўсё з чыстага ліста пачаць,
А ці ёсць сэнс у гэтых словах?
“Шукаць, знаходзіць, зноў губляць…”
Я паўтараю як замову.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Шукаць, знаходзіць, зноў губляць - Арцём Хандрыка