Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове






Верш Як быццам выціраюць памяць сны

Як быццам выціраюць памяць сны.
І ранак пачынаецца аднова.
Сапраўднае жыццё цяпер бяжыць.
А сон – для адпачынку тут аснова.

Рэальнасць захапляе мітуснёй,
Варушаць сэрца новыя пачуцці.
Халоднаю, няветлівай вясной
Ты хочаш да мяне і зноў вярнуцца.

Ды не хапае ліхасці ўжэ.
Гады дык не стаяць на месцы.
І руль трымаць на кожным віражэ –
То для цябе, прабач, замнога чэсці.

Я пражыву паціху, без турбот,
Накінуўшы заслонку на каханне.
Так і вясною малады чарот
Глядзіць на вОду – быццам на вызванне.

7 красавіка 2016

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Як быццам выціраюць памяць сны - Галіна Хейлік