Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Дуб ля Каложы

Стала рыжаю Гародня,
Прачасаў ёй Нёман чуб;
Мо, гуляць пайсьці сягодня,
Прывітаць маўклівы дуб.

Ён расправіў ля Каложы
Так адважна плечы ў шыр,
Што зьдзіўляецца прахожы:
Сапраўды, дуб – багатыр!

Ля яго спынюся часам
Напужаць хлапком варон,
Іх заўсёды чорным пасам
Тут віхорыць легіён.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Дуб ля Каложы - Яўген Бартніцкі