Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш З часам цямнее і золата

З часам цямнее і золата,
Што ўжо казаць пра душу…
Толькі, чамусьці, каханьне
Набывае сапраўдную вартасьць,
Страціўшы першапачатковы бляск…
Мякчэюць промні, што некалі
Аж сьвідравалі зрэнкі,
Згасаюць фарбы,
Ад каторых сьлепнуў часам,
І успаміны адыходзяць у смугу,
І ўсё мацней і больш навокал
Дзіўнай музыкі,
А разам зь ёю – і цудоўных успамінаў…
Яны не працінаюць болем нязбытага,
Ня сьлепяць крыўдай страчанага,
Ня ціснуць цяжарам незваротнага –
А толькі песьцяць душу,
Лашчаць сэрца
І поўняць думкі
Заўсёды сьвежым
Пахам маладосьці,
Водарам мрояў.
11/11/2015

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш З часам цямнее і золата - Алесь Наркевіч