Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове






Верш Я існасць

Я існасць
няўлоўнай павуцінкай
з рук выпускаю
ў абдымкі ветру, –

Ды словы-абалонкі –
пакідаю,
бо ў вяртанне страчанага –
веру.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Я існасць - Ангеліна Дабравольская