Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Абяцанне

Дзьве тысячы трыццаць чацвёрты раз
(А можа, дзьве тысячы трыццаць пяты?)
Cпяшаюся ўзвесці шкляністую гору фраз,
Абяцаных кволай душою – як роўна праклятых.

Як я сабе адчуваю? Нібыта маленькі ірландскі прывід,
У сумрачным лесе, што дыша праз кветкі імшараў:
Цягнуся скрозь вільгаць блакітную, а зеніт
Майго сонца ўтойваюць імглістыя злыя чары.

А песня ўсё грае, і думкі нязносныя стогнуць
З-за аконца галосіць і вые бялявая шчыльная смуга.
Сэрца бьецца глушэй, і словы ў паветры тонуць:
“Пакідаю цябе”; застаюсь пачуццем перапужан.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Абяцанне - Хоўп Янг