Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш ФЛЮІДЫ

Было, калі Дзянніца з Вечарніцай
хісталі ціха па-над верхалінай
нябёсаў дрэва вечнага жыцця.
Употайкі пад перазвон крыніцы,
хаваліся мы ў цемры між ялінаў,
шукаючы прытулак забыцця.

Ад змроку адыходзілі флюіды,
да сэрца набліжаліся. З іх два
цяклі дрымотнай казачнай ракой
і ў сне намалявалі краявіды
цудоўных дзён і ночы хараства,
нібыта лёгкай мастака рукой…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш ФЛЮІДЫ - Павел Надольскі