Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Нашчадку

Час мінулы – настаўнік –
Слоў Скарынавых магма…
Хай чагосьці не стала,
Толькі мова не мамант.

Хоць, вядома, няпроста
Быць заўсёды ашчадным,
Найвялікшая просьба:
Не аглухні, нашчадак!

Не аглухні дачасна,
Без віны вінаваты…
Хоць і маеш за шчасце
Мову іншую сватаць.

Не даруе твой продак
Пад плітою магільнай
Долі мовы гаротнай,
Што, як мамант, загіне…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Нашчадку - Віктар Стрыжак