Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове






Верш Прыходзіш з нагоды ці з суму

Прыходзіш з нагоды ці з суму,
З віны, а ці з лютай зімы?
О, колькі няўдзячнага шуму
Трымаюць трывожна дамы!

Ты й зараз баішся змыліцца
На дрогкі агонь у акне.
Замецена снегам сталіца
Ці позні твой след да мяне?

Прысядзь, я цябе не прымушу
Адкрыцца ў расстайнай журбе
I шчасця твайго не парушу,
Калі яно ёсць у цябе!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Прыходзіш з нагоды ці з суму - Яўгенія Янішчыц