Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове






Верш Іду к Багушэвічу

Я к Багушэвічу іду, каб пакланіцца
Яго нязгаснай любасці к народу,
Якому ён служыў і чэрпаў, як з крыніцы,
Чысцюткі водар мовы, і ухваляў свабоду.

Я к Багушэвічу іду, каб ганарыцца
Яго сярмяжнай праўдай, сілай волі,
Што высвятлялі, быццам свет зарніцаў,
Народу шлях да лепшай долі.

Я к Багушэвічу іду, каб навучыцца
Здзяйсняць да кропкі добрыя задумы.
Я да яго іду, каб далучыцца
Да слоў святых і песень сумных…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Іду к Багушэвічу - Пётр Шакола