Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Як жадаеш, запытай, я не прамаўчу

Як жадаеш, запытай, я не прамаўчу,
раскажу, як ясны луч льецца па плячу,
як у садзе кінутым ключ знянацку ўзнік,
раскідаўшы талерамі светлы маладзік.

Тым, хто апантана мкнецца ў марыва Землі,
ты салому свежую жытнюю сцялі,
як хто спатыкнецца раптам, і ўпадзе ізноў,
то ён сам паднімецца без ніякіх слоў..

Як жадаеш, запытай, словы ў мяне ёсць
на радок нанізаны, у іх кахання млосць
з мятным лёгкім прысмакам, з лёгкай гаркатой
кропкі, што згадзілася быць сама сабой…
Ты прыходзь з нябыту і…
Зрэшты, тут ілгу,
часам паабцёрхала радугу-дугу,
ягаду ранейшую паглынула сныць,
зерню стогадоваму коласам не быць…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Як жадаеш, запытай, я не прамаўчу - Ігар Белкін