Верш Адкажыце мне, добрыя людзи
Адкажыце мне, добрыя людзі!
Божа, чуеш ці не, адкажы –
У гэтым жыцці калі-небудзь будзе
Праўда дзесьці мацнее ілжы?
І сумленных, адкрытых адказаў
Не даюць мне ні бог, ні народ…
Мілы сябра, не чуў я ні разу…
Свет трасецца і кідае ў пот…