Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове






Верш Незгасальныя зоркі небасхілу

” Мой родны кут, як ты мне мілы!”
Ён з болем у сэрцы гаварыў:
” Цябе забыць не маю сілы…”
І пэўна, Колас не забыў-
Бацькоўскі край, старонку родну:
Дзе спее ў полі збажына,
Дзе льецца песня на прасторы
Ад раніцы і дацямна,
Дзе сінявокі васілёчак
На ручніках ірдзіць, як зорка,
Дзе беластволая бяроза
Гамоніць з дубам на ўзгорку.

Купала сябра падтрымаў,
З’яднаўся думкай і душою,
Што Беларусь – чароўны край,
З вачыма рэчак і азёраў.
” Ад прадзедаў спакон вякоў
Нам засталася спадчына,
Паміж сваіх і чужакоў
Яна мне ласкай матчынай…”
Вадзянікі і лесуны,
Вядзьмаркі, чэрці і русалкі…
Свет чарадзейны, незямны
Пакінуў след цікавы, яркі.

Ды многа можна гаварыць…
Пра постаці славутых майстраў,
З іх верай, праўдай трэба жыць,
З надзеяй ў “будучае заўтра”

Мошчына Т. А.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Незгасальныя зоркі небасхілу - Таццяна Мошчына