Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Яго дудка

“Эх, скручу я дудку!
Такое зайграю,
Што ўсім будзе чутка
Ад краю да краю!..”
Ф. Багушэвіч. Мая дудка.)

Як скруціў ён дудку,-
Такое зайграла..,
Што ў вялікім смутку
Зямля застагнала.
Дык жа грай, Мацею,
Зноў іграй што моцы,
Покуль не паспеюць
Ад слёз прасохнуць вочы.
Слёзы праліюцца,
Быццам дождж на поле,
Людзі схамянуцца,
Узгадаюць волю.
Узгадаюць волю –
Успомняць, што – людзі,
Схочуць лепшай долі,-
Так яно і будзе!
Грай жа, грай жа, дудка,
Як калісьці грала!
Каб твая музыка
Ані не сканала.
. . .
А скручу я дудку:
Мо і сам зайграю,
Што ўсім будзе чутка
У маім родным краю!

(1991)

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Яго дудка - Пётр Шакола