Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Скрыжаванне са снежнем

Скрыжаванне са снежнем –
белым крыжам і чорным.
Скрыжаванне з самотай –
светлым крыжам і цёмным.
Скрыжаванне з Радзімай –
вечным крыжам і буднім.
Скрыжаванне з сабою –
белым крыжам і чорным,
светлым крыжам і цёмным,
вечным крыжам і буднім.
І зноўку ратуюць
Каляды…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Скрыжаванне са снежнем - Аксана Спрынчан