Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Мядзьведзь

Пардон, Мадам, я не хацеў,
і закрануў Вас недарэчна.
Вы навялі вялікі цень,
схаваўшы ў ім сябе ад печкі.

Вось, мне і выпала ляцець
абы куды з падобнай цёткі.
Яна ў пакоі светлым дзесць,
які пры мне трымала цёмным.

Яна ні котка, і ні кот;
тым больш не чорная, што вугаль…
А Вы мне кажаце – чый бот?
Хіба ж я бот, калі прашу Вас?

Прабачце, мілая, але
чаму ж Вы раптам замаўчалі?
Дык пойдзем(?), разам у кафэ?
Або праехалі? Не ў стане?

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Мядзьведзь - Уладзімір Кабердзін