Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Просьба

Каханая мая жанчына,
Адпачывай, прашу, часцей-
Здароўе – важкая прычына,
А ты хваробы ўсіх масцей
Чароўным адганяеш светам
Непараўнальнай чысціні-
І пасля спраў, прашу, з паэтам
Калісьці разам адпачні.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Просьба - Аляксандр Ведзянееў