Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Яшчэ пад зоркай чысціні

Яшчэ пад зоркай чысціні
Пачуццям невыказна золка,
А ўжо пагаслі ў квеце зёлкі,
Што ратавалі шчасця дні.

Што там варожбы варажых,
Наіў прысушак і адсушак!
Лягчэй бы я любоўю скрушнай
Перасушыла сілу іх.

Цяжэй той свет перамагчы,
Дзе чысціні душы глыбокай
He ўпершыню так адзінока,
Як промню ў чарнаце начы.

Так непазбаўна час прыйшоў
Цвісці бяздумнасцю мажорнай
Над мутнай хваляю азёрнай,
Над замутнёнаю душой.

I ўсё змяіцца ўслед і ўслых,
Што чысціня – як аднастайнасць…
Але ў святла – святая тайна:
Разліцца ў колерах усіх.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Яшчэ пад зоркай чысціні - Люба Тарасюк