Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Не знаю, якою адводзіць рукой

Не знаю, якою адводзіць рукой
Землетрасенні гневу:
Ці ўспомніш падставіцца правай шчакой,
Калі нехта ўрэжа па левай?..
На меч разбойны –
праведны меч
Расплата рашуча ўзнімае.
Таго ж, хто з бою ўцякае прэч,
Судзіць пагарда нямая.
З якіх патаемных віруюць глыбінь
Крывавых памкненняў загады,
Адкуль імгненні, калі “не убий”
Гучыць, як “чорная здрада”?..
I распірае адпомсткі гром, –
Здаецца, што неба трэсне…
А творыцца ўсё ж дабро дабром,
I песню прыводзіць песня.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Не знаю, якою адводзіць рукой - Васіль Зуёнак