Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове






Верш Да 350-годзьдзя вайны

Да 350-годзьдзя трынаццацігадовай
вайны на Беларусі (1654-1667г. г.).

Груган чорны дзюбку мае
І,,кляўцом,, яе нясе,
Якім броні шмат ламалі
На маскалях і літве.

Удосталь ім скляваў, гругане,
Ты, воч боль у якіх застыла,
Крыві цёплай шмат смактаў ім,
Чалавечынай ім рыгаў.

З Беларусьсю баль крывавы
Твой груганскі дзед трымаў,
Мабыць ён Жуду-Івана,
З мураў полацкіх вітаў.

Мабыць ён лятаў пад Быхаў,
Сьнег ля Ляхавіч таптаў,
Чуў ля Вітабску загады
Ад Ціхоні-Васіля.

Усё былое спалымнела
На пажарах і мячах,
Куды дзетачак кідалі,
Старых, малых і дзяўчат.

Гэту памяць зруйнавалі,
Жах – салодкім залілі…
Беларусь! З табой што стала
Пасьля гэтае вайны!
-30.03.16.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Да 350-годзьдзя вайны - Міхась Карцялёў