Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Сцюжа

Зноўку ноч… зноўку вершы пішу
І душу сваю выліваю наружу.
Што ў гэты раз табе раскажу?
Я не ведаю, мабыць пра сцюжу?

Як заўсёды чакаю пачатак зімы,
Подых лёгкі ў паветры іскрыстым,
З каміноў старажытных дыму клубы,
Шаці ўзоры на вокнах празрыстых.

Санак рып па дарожцы ў дзіцяцы садок,
Іх цягнуў я заўсёды з сабою,
Аблыселыя дрэвы, удалечы іх змрок,
Што стаяць ў ціхім сне над вадою.

Але гэта не ўсё – сцюжа недзе ўнутры
Соты год нада мною пануе.
Растапіць гэты лёд можа толькі адно,
Што я ўсім сваім сэрцам шаную:

Шчок ружовае ззянне дзяўчынкі адной –
Для мяне яна быццам багацце,
Як яскравая мара – быць заўсёды з табой,
Разам каб падзяліць гэта шчасце.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Сцюжа - Антон Шыбека