Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове






Верш Я вывучаў іерогліфы вуліц

Я вывучаў
іерогліфы вуліц –
і зразумеў,
Што горад пусты,
як позірк у наркамана:
Мінулага
не памятае
(ці ніколі не меў?),
Сучаснае
можа выявіцца
падманам.

Ноч –
уварвалася ў горад,
бы раз’юшаны дзік,
Задушыла агні
ў шматпавярховых бярлогах.
Дождж –
ахінуў цалафанам
сляпы маладзік.
Божа,
нічога не бачна.

Нічога.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Я вывучаў іерогліфы вуліц - Андрэй Сузінь