Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Урад

У нейкім парламенце ў нейкай палаце
Размова вялася пра нейкі падатак,
А нейкі народ разважаў аб зарплаце
Ды марыў пра нейкі звычайны дастатак.

У нейкім парламенце ў нейкай палаце
Размовы вялісь пра закон і свабоду,
А нейдзе на нарах: за кратамі ў хаце
Душыліся ўсе абяцанні народу.

У нейкай дзяржаве звычайныя людзі
Работу шукалі, не быць каб без грошаў,
А “бацька” народа пяць срокаў марудзіў,
Ды потым сказаў так, што ўсіх агарошыў:

“У нашай краіне работы даволі.”-
Рашыць даручыў ўсе пытанні да маю,
А хто з ім не згодны – пазбавіць тых волі
Ды і з дзяржаўных пасад паздымае.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Урад - Аляксандр Ведзянееў