Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Вэндэтта

Не народ для ўрада, а ўрад для народа –
Куля ідэю не можа забіць!
Там жыццё рай, дзе свабоды край!
А дзе вайны мае – любоў памірае…

Адзін чалавек сказаў: “Дастаткова!
Яны для нас усіх капаюць ямы!
Не маўчыце! Праўду скажыце!
У чорныя ямы яны лягуць самы!”

Белая маска на твары рыцара,
Ў яго руцэ чырвоная ружа.
У гэтай ночы знішчэнне урада –
Рэвалюцыя – пятага лістапада.

“Не ідзі, мілы мой, у чорную ноч!
Жыць без цябе не хачу! Не магу!
Куля ідэю забіць не можа,
А чалавека… Чалавека можа!”

Рэвалюцыя, пятага лістапада.
Цэлая краіна зараз у агні.
“Свабода! Перамога!”, на ўсіх вуснах,
A ён паранены на маіх руках…

Ён сказаў: “Гонар і надзея…
Гэта ўсё што табе падарыць магу…”
Я сказала: “Ты ўсё што я зараз маю!
Не ідзі! Ўсім сэрцам я цябе кахаю!”

Не народ для ўрада, а ўрад для народа –
Куля ідэю не можа забіць!
Народ не забывае страшны канчатак лету,
А я не забываю адважнага Вэндэтту.

Па фільме: В як Вэндэтта

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Вэндэтта - Даяна Лазаравіч