Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Максіму Багдановічу

Чаму здараецца
Ў жыцьці у нашым часта,
Што лепшыя сыходзяць
У нябыт, у цемру першымі?..
Бывае, толькі-толькі пачынае
Дарунак Божы –
талент – расьцьвітаць,
Як раптам… сьмерць
Й сьцюдзёны жвір магільны…
Што застаецца? –
Творы, кнігі, словы…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Максіму Багдановічу - Юрась Півуноў