Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Выпала

Напэўна выпадак і бог,
Каб на яго заўжды маліцца.
Але каб выпала ўсё ж
Паставіць трэба не забыцца!

І тут не выпадак суддзя.
Бо ставіць мусіць на ідэю,
Якая вылучана з “Я”,
З якой ідуць усе падзеі!

Падзеі горшыя, калі
Заплюшчаныя нашы вочы.
Усё залежна на зямлі.
Але ж за гэтым нехта сочыць.

Навошта вочы? – Каб глядзець!
А розум, каб рабіць высновы,
Асэнсаваны погляд мець,
Каб нараджацца прапановам.

Дзе прапановы ў мяне?-
Не пакідаць усё на бога,
А нешта кідаць і сабе,
Калі яму мы дапамогай.

Дакладнасць трэба ва ўсім,
І адпаведна неадкладнасць.
Усё заробленае кім-
Яго прыватная уласнасць.

Невыпадкова зарабіць,
Невыпадковасць перамогі-
Умовамі павінны быць
На падуладнай нам палове.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Выпала - Франак Нырка