Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Дробны дожджык

– Дробны дожджык
Ды накрапае,
Выйдзі, дзяўчына,
Сэрца жадае.
Выйдзі, дзяўчына,
Сэрца жадае.

– Да цябе б выйшла,
Не пусціць маці.
Яна гаворыць:
“Пара табе спаці”.
Яна гаворыць:
“Пара табе спаці”.

– Буду да ранку
Цябе чакаці,
Ля тваіх вокан
Буду стаяці.
Ля тваіх вокан
Буду стаяці.

– Ціха, мой любы,
Маці заснула,
Ціхенька выйду,
Каб не пачула…
Ціхенька выйду,
Каб не пачула…

А ў чыстым полі
Вецер гуляе,
Хлопец з дзяўчынкай
Песню спявае.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Дробны дожджык - З народнага