Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове





Верш Паглядзім у вочы… Памаўчым

Паглядзім у вочы… Памаўчым…
Усміхнёмся, як у час спаткання.
Што – жыццё? Ўсяго салодкі дым,
У якім губляецца змярканне.

І няма прычыны сумаваць,
Што ў мінулым заімгліўся ранак,
І што птушкі з поўдня не ляцяць,
І што зноў намок дажджамі ганак.

Ёсць у нас сухі і ўтульны дом.
І яшчэ далёка да змяркання.
Мы кахаем – значыць, мы жывём.
Мы жывём – і, значыць, ёсць каханне.

Паглядзім у вочы… Памаўчым…
Усміхнёмся, як у час сустрэчы.
Хай жыццё – ўсяго салодкі дым,
Але ў ім гараць і нашы свечы…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Паглядзім у вочы… Памаўчым - Ігар Пракаповіч