Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Сьпяшайма жыць!

Міхасю Скоблу Па дарозе з Гомеля на Менск у лісьцёвым залатым тунэлі хуткасьць набывае новы сэнс, нібы штрых на сьвежай акварэлі. Восень, што скалела ад вятроў, восень, што азябла ад туманаў, просіцца ў нагрэтае аўто, нібы прыдарожная путана… Восень пашкадуем – так і быць, бо і самі сёньня – пілігрымы. Між аблок стралой анёл ляціць, – ледзьве пасьпявае за машынай…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (2 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Сьпяшайма жыць! - Эдуард Акулін