Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Крылом засланіўшы паветра

Крылом засланіўшы паветра,
Забраўшы магутнае слова,
У далеч ляцела па ветры
Упэўненасьць, першааснова.

Яна адышла нечакана,
Як людзі заўжды адыходзяць.
А мне засталіся заганы
Ды гэта нікчэмная споведзь.

Нашто маё хворае сэрца
Пакінула вера, надзея?..
Ня ведаюць гэтага й чэрці…
Навокал сьпявае завея…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Крылом засланіўшы паветра - Паўлінка