Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Залежнасць

Мая дарога за бацькоўскім домам –
Святая сувязь з роднаю зямлёй.
На ёй залежнасць вырасла свядома
Ад усяго, што блізка і знаёма,
I я заўжды ўдзячна буду ёй.

I чым жыву, з чым звязана заўсёды,
Прад тым заўжды застануся ў даўгу.
Залежу ад вясны і непагоды,
Ад старажытнай мудрасці прыроды,
Ад коласа залежнасць берагу.

Залежу ад нясказанага слова,
I ад сяброў, і ворагаў сваіх.
Ад шуму траў, ад гоману ляснога,
Ад усяго звычайнага, зямнога,
Ад вас, людзей, і грэшных, і святых.

I дзень пры дні залежу ад работы,
Ад страт і ад любога адкрыцця.
Залежу так, што ўсё згубіўшы потым
He будзе нават існаваць ахвоты,
He будзе нават сэнсу для жыцця.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Залежнасць - Яўгенія Мальчэўская