Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Каляда-калядзіца

Каляда-калядзіца,
Зорка, зорачка, дзянніца,
Ты прайдзі ў кожны дом,
Хай шчаслівым будзе ён!

Каляда-калядзіца…
Сонца зноўку маладзіцца.
Завітай, удача, у дом.
Дружна разам зажывём.

Каляда-калядзіца…
Хай да зор расце пшаніца!
Будзем верыць мы Казе,
Што дастатак пранясе!

Каляда-калядзіца…
Дзіва ноччу нам прысніцца.
Не было каб у свеце зла,
Мы прагонім прэч казла.

Каляда-калядзіца…
Ранкам неба праясніцца.
Будзе хай усяго даволі,
А бяды дык каб ніколі!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Каляда-калядзіца - Наталля Каліцька